telefon

banner 350x500px ITE2018

Рейтинг:  0 / 5

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСУ АМАТАРСКІХ ФІЛЬМАЎ.

16 снежня 2017 года ў Полацку былі падведзены вынікі 4 -га адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно". У гэтым годзе конкурс набыў статус рэспубліканскага і праводзіўся пад патранажам міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

За перамогу ў ім змагаліся 96 удзельнікаў(22 прафэсіяналы, 43 аматары, астатнія- студыі) ва ўзросце ад 14 да 66 гадоў. Беларусь была прадстаўлена усемі шасцю абласцямі і горадам Мінскам, замежжа- Расіяй, Латвіяй, Эстоніяй, Германіяй. На суд гледачоў і прафесійнага журы было прапанавана 187 работ у розных накірунках(66 дакументальных фільмаў, 54 гульнявых, 9 анімацый, 14 кліпаў, 12 рэкламных і 20 сацыяльных ролікаў, 8 тэматычных праграм і 5 эсэ).

 

Абладальнікамі Гран-Пры конкурса сталі ў намінацыі "Анімацыя"- дзіцячая творчая студыя "Фабрыка зорак№ (Мінск) за анімацыйны фільм "Бабушкін огород". У намінацыі "Дакументальны фільм" -Аляксей Авярук (Гродна) за стужку "Старый добрый клавесін". У намінацыі "Гульнявы пастановачны фільм"- студыя "KONI CREW" (Мінск) за мастацкі фільм "Безымянные". Дыпломамі 1, 2, і 3 ступені адзначаны аўтары лепшых работ у намінацыі "Рэклама", "Сацыяльны ролік", "Эсэ", "Тэматычная праграма","Музыкальны кліп","Ад Полацка пачаўся свет..."Прыз сімпатый гледачоў падзялілі 6 канкурсантаў.

У конкурсе прымаў удзел і прадстаўнік Браслаўшчыны- выкладчык Відзаўскага ДПТК Леанід Дзікцяроў разам са сваёй кіназдымачнай групай. Журы яго працу адзначыла спецыяльным дыпломам "За захаванне гісторыка-культурнай спадчыны" за дакументальныя фільмы "У гасцях у Язэпа" з цыклу "Дзівакі"; "Святыя дрэвы", "Язычніцкія святары", "Язычніцкія святы" з цыклу "Відзы;гістарычныя дыялогі".

Віншуем нашых пераможцаў і спадзяемся , што ў наступным годзе сярод удзельнікаў конкурсу прадстаўнікоў Браслаўшчыны стане больш.

   brsm  adu.by  edu.by  minedu  mir.pravo.by  pravo.by  press72725  vitebsk-region.gov.by  braslav isp 1

© 2012 Учреждение образования "Видзовский государственый  профессионально- технический колледж". Авторские материалы, размещенные на сайте, являются интеллектуальной собственностью колледжа. Любое использование авторских материалов в незаконных целях преследуется по закону
Данный сайт является официальным сайтом Учреждение образования "Видзовский государственый  профессионально- технический колледж"