ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСА АМАТАРСКІХ ФІЛЬМАЎ.

ПЕРАМОЖЦЫ КОНКУРСУ АМАТАРСКІХ ФІЛЬМАЎ.

16 снежня 2017 года ў Полацку былі падведзены вынікі 4 -га адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно». У гэтым годзе конкурс набыў статус рэспубліканскага і праводзіўся пад патранажам міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

За перамогу ў ім змагаліся 96 удзельнікаў(22 прафэсіяналы, 43 аматары, астатнія- студыі) ва ўзросце ад 14 да 66 гадоў. Беларусь была прадстаўлена усемі шасцю абласцямі і горадам Мінскам, замежжа- Расіяй, Латвіяй, Эстоніяй, Германіяй. На суд гледачоў і прафесійнага журы было прапанавана 187 работ у розных накірунках(66 дакументальных фільмаў, 54 гульнявых, 9 анімацый, 14 кліпаў, 12 рэкламных і 20 сацыяльных ролікаў, 8 тэматычных праграм і 5 эсэ).

 

Абладальнікамі Гран-Пры конкурса сталі ў намінацыі «Анімацыя»- дзіцячая творчая студыя «Фабрыка зорак№ (Мінск) за анімацыйны фільм «Бабушкін огород». У намінацыі «Дакументальны фільм» -Аляксей Авярук (Гродна) за стужку «Старый добрый клавесін». У намінацыі «Гульнявы пастановачны фільм»- студыя «KONI CREW» (Мінск) за мастацкі фільм «Безымянные». Дыпломамі 1, 2, і 3 ступені адзначаны аўтары лепшых работ у намінацыі «Рэклама», «Сацыяльны ролік», «Эсэ», «Тэматычная праграма»,»Музыкальны кліп»,»Ад Полацка пачаўся свет…»Прыз сімпатый гледачоў падзялілі 6 канкурсантаў.

У конкурсе прымаў удзел і прадстаўнік Браслаўшчыны- выкладчык Відзаўскага ДПТК Леанід Дзікцяроў разам са сваёй кіназдымачнай групай. Журы яго працу адзначыла спецыяльным дыпломам «За захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» за дакументальныя фільмы «У гасцях у Язэпа» з цыклу «Дзівакі»; «Святыя дрэвы», «Язычніцкія святары», «Язычніцкія святы» з цыклу «Відзы;гістарычныя дыялогі».

Віншуем нашых пераможцаў і спадзяемся , што ў наступным годзе сярод удзельнікаў конкурсу прадстаўнікоў Браслаўшчыны стане больш.

 

Comments are closed.