ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц ЦНАСТРОЙКИ:
Учреждение образования "Видзовский государственный профессионально-технический колледж"
Витебская обл, Браславский р-он гп Видзы, ул. Ленина 9
+375 2153 29 339
т/ф +375 2153 29 138
Widzy-nptc@yandex.by

Учреждение образования "Видзовский государственный профессионально-технический колледж"

МЕНЮ

На працягу апошніх дваццаці гадоў 21 лютага ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш.  Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць,  падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама  забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.  

Сёння прэстыжна  валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову  мы вывучаем у школе, каледжы,  нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся  і свабодна на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не меньш, эксперты лічаць, што  беларуская мова  сёння  стала больш актыўна ўжывацца  у сферы рэкламы,  культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.

У гэты дзень у каледжы  адбудзецца святочны марафон «МОВА РОДНАЯ - МОВА МОДНАЯ!»: моўны турнір “Размаўляем па-беларуску”, акцыя ”Гаворым па-беларуску”, інтэлектуальная гульня па беларускай мове і літаратуры “Ці ведаеш ты…?”,  інтэлектуальны тэст “Якіх беларускіх пісьменнікаў ты ведаеш?”, кніжная выстава да Міжнароднага дня роднай мовы 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

© 2022. Все права защищены.